Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (рум.: Universitatea de Stat din Transnistria „Taras Șevcenko”) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які знаходзіцца ў горадзе Ціраспаль на тэрыторыі Рэспублікі Малдова, што часова кантралюецца ўладамі няпрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Створаны ў 1992 годзе шляхам аб’яднання Ціраспальскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Т. Р. Шаўчэнкі і Ціраспальскага дзяржаўна-карпаратыўнага ўніверсітэта Прыднястроўскага рэгіёна. На іх базе быў створаны Прыднястроўскі дзяржаўна-карпаратыўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі.
У 1997 годзе ў сувязі з зменай статуса быў перайменаваны ў Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. Пад гарантыяй і пры актыўнай падтрымцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе ПДУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай Асацыяцыі класічных універсітэтаў.
Remove ads
Структура
- Аграрна-тэхналагічны факультэт
- Бендэрскі політэхнічны філіял
- Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт
- Інжынерна-тэхнічны інстытут
- Інстытут дзяржаўнага кіравання, права і сацыяльна-гуманітарных навук
- Медыцынскі факультэт
- Рыбніцкі філіял
- Факультэт педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт фізічнай культуры і спорту
- Фізіка-матэматычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Філалагічны факультэт
Спасылкі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads