Прыдруйск
вёска ў Латвіі, насупраць Друі ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́едруя (лат.: Piedruja, беларуская назва — Прыдру́йск) — вёска ў Краслаўскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Прыдру́йскай воласці. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзвіна, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Латвіяй і Беларуссю, насупраць аграгарадка Друя (Беларусь). За 292 км ад Рыгі.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана Янам Сапегам не пазней 1611 года. У XIX стагоддзі было мястэчкам Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У канцы XIX стагоддзя ў Прыдруйску былі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, яўрэйская сінагога, 2 малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1897 года — 854 жыхары, сярод іх 561 яўрэй.
Насельніцтва
Славутасці
- Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі (1759)
- Царква Святога Мікалая (1885)
Вядомыя асобы
- Францішак Бартуль (1918—2005) — беларускі грамадскі дзеяч.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads