Прылепскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Усяжа.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіўся на паўночны захад ад Смалявічаў. Праз тэрыторыю сельсавета працякала рака Усяжа, праходзіла рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прылепы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1970-я гады цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Усяжа. 10 лютага 1977 года ў склад Азярыцкаслабадскога сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)[1]. У 1977 годзе скасаваны вёскі Вялікія Калодзезі, Малыя Калодзезі і хутар Тадуліна (зліліся ў вёску Тадуліна)[2]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Высокае і Ізбіцкае)[3]. 16 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азярыцкаслабадскога (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня) і Усяжскага (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа) сельсаветаў[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1514 чалавек[5], з іх 90,5 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,7 % — азербайджанцы[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 жніўня і 26 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads