Прымор’е (Гданьск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прымор’е (польск.: Przymorze) — мясцовасць у Гданьску ў раёне Аліва.
У цяперашні час падзелена на два густанаселеныя раёны:
- Малое Прымор’е — у забудове пераважаюць невялікія і сярэднія жылыя дамы, часам таксама аднакватэрныя дамы сядзібнага тыпу;
- Вялікае Прымор’е — у асноўным квартальная шматкватэрная шматпавярховая забудова і парк імя Рональда Рэйгана. Тут па адрасе вул. Абаронцаў узбярэжжа знаходзіцца самы доўгі будынак у Польшчы даўжынёй 860 метраў.
У 1874 годзе Прымор’е было гміннай вёскай. У 1907 годзе вёска ўвайшла ў склад тагачаснага горада Аліва, а затым разам з ім і ў межы горада Гданьска ў 1926 годзе.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прымор’е (Гданьск)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads