Прынс-Эдвард (востраў, ПАР)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прынс-Э́двард (афр.: Prins Eduard, англ.: Prince Edward) — востраў аднайменнага архіпелага ў Індыйскім акіяне. Агульная плошча — 45 км². Ненаселены.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Прынс-Эдвард месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна за 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР, за 21 км на паўночны ўсход ад вострава Марыён, найбуйнейшага ў групе. Мае вулканічнае паходжанне. Падводная частка ўзвышаецца над дном акіяна на 3000 м, звязана з востравам Марыён. Найвышэйшы пункт над узроўнем мора — пік Ван Зіндэрэна Бакера (672 м).
Клімат вострава Прынс-Эдвард субантарктычны, аднак адрозніваецца ўплывам субтрапічных паветраных мас, што перамяшчаюцца ў летні сезон з поўначы. Лета і зіма надзвычай вільготныя. У зімовыя месяцы назіраецца апусканне тэмпературы ніжэй за 0 °C.
Remove ads
Прырода
Глебы вострава Прынс-Эдвард пачалі фарміравацца каля 15 тысяч гадоў таму на аснове старажытных шэрых і новых чорных лаў, аднак з-за сталага выветрывання іх пласт вельмі тонкі, бедны на азот. Толькі на ўзбярэжжы паміж скальных прагалаў знаходзяцца тарфянікі. Флора бедная, прадстаўлена травяністай тундрай. На востраве шмат марскіх птушак, у тым ліку пінгвінаў і буравеснікаў. На беразе спыняюцца цюлені.
Востраў уваходзіць у склад марскога запаведніка.
Remove ads
Гісторыя
Востраў Прынс-Эдвард быў выпадкова адкрыты галандцамі ў 1663 г., але з-за памылкі на карце яго існаванне доўгі час не пацвярджалася іншымі экспедыцыямі. Толькі ў 1772 г. ён быў нанава адкрыты французскай экспедыцыяй на чале з Маркам Жазэфам Марыёнам-Дуфрэнам (1724—1772). У 1776 г. Джэймс Кук даў яму назву ў гонар нованароджанага сына Георга III.
У 1908 г. Вялікабрытанія выдала паўднёваафрыканскай прыватнай кампаніі ліцэнзію, што дазваляла весці на востраве здабычу гуана, аднак здабыча так і не пачалася.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads