Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Remove ads

Прэзідэнт непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі з'яўляецца кіраўніком прыднястроўскай дзяржавы.

Хуткія факты Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, Узначальвае ...
Хуткія факты
Remove ads

Паўнамоцтвы Прэзідэнта Прыднястроўя

Згодна з арт. 70-71 Канстытуцыі Прыднястроўя і закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у канстытуцыю ПМР», Прэзідэнт ПМР:

  1. З'яўляецца гарантам Канстытуцыі і законаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забяспечвае дакладнае выкананне Канстытуцыі і законаў;
  2. Прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі, яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае ўзгодненае функцыянаванне і ўзаемадзеянне ўсіх органаў дзяржаўнай улады;
  3. Распрацоўвае канцэпцыю унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы і прымае меры да яе рэалізацыі;
  4. Прадстаўляе інтарэсы Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі ўнутры краіны і ў міжнародных адносінах;
  5. Валодае недатыкальнасцю;
  6. З'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і прымае любыя законныя меры, накіраваныя на ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі
  7. Ў прадугледжаных Канстытуцыяй выпадках уводзіць на тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі ваеннае становішча знеадкладным паведамленнем пра гэта Вярхоўнаму Савету. Прэзідэнт Прыднястроўя ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканаўчымі органамі дзяржаўнай улады і кіравання і забяспечвае іх узаемадзеянне з іншымі органамі дзяржаўнай улады. Прэзідэнт Прыднястроўя мае права памілавання, вырашае пытанні грамадзянства Прыднястроўя і прадастаўлення палітычнага прытулку. Прэзідэнт Прыднястроўя засноўвае дзяржаўныя ўзнагароды, ўсталёўвае ганаровыя і спецыяльныя званні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае ганаровыя званні Прыднястроўя, вышэйшыя воінскія і спецыяльныя званні, вышэйшыя кваліфікацыйныя класы і класныя чыны. Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі:
  8. Прызначае са згоды Вярхоўнага Савета Старшыні Урада;
  9. Мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада;
  10. Прымае рашэнне аб адстаўцы Урада;
  11. Прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для прызначэння на пасады старшыняў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага, Арбітражнага судоў, а таксама кандыдатуру пракурора Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі; ўносіць у Вярхоўны Савет прапанову аб вызваленні ад пасады Пракурора, прызначае двух суддзяў Канстытуцыйнага суда ісуддзяў іншых судоў;
  12. Прымае рашэнне аб адстаўцы асобных членаў Урада ў выпадках і ў парадку, устаноўленых Канстытуцыяй і законам;
  13. Распускае Вярхоўны Савет у выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі;
  14. Прызначае і вызваляе вышэйшае камандаванне Узброеных сіл Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі;
  15. Сцвярджае ваенную дактрыну Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі;
  16. Прызначае і вызваляе ад пасады паўнамоцных прадстаўнікоў Прэзідэнта Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Remove ads

Спасылкі

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads