Міягі (прэфектура)
прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міягі[5] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сэндай. Плошча прэфектуры — 7285,77 км² , насельніцтва — 2 328 157 чалавек (31 ліпеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 319,55 чал./км².
Прэфектура Міягі размешчана на паўночным усходзе Японскага архіпелага, на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. На поўначы мяжуе з прэфектурай Іватэ, на поўдні — з прэфектурай Фукусіма, а на захадзе і паўночным захадзе, па лініі гор Оу, мяжуе з прэфектурамі Ямагата і Акіта.
Гістарычна землі прэфектуры Міягі складалі паўднёвую частку правінцыі Муцу. У старажытнасці яе засялялі плямёны эмісі, асіміляваныя японцамі ў 12 стагоддзі. На працягу 17 — 19 стагоддзя землі прэфектуры кантраляваліся удзельным княствам Сэндай. Яно ваявала на баку антыўрадавых сіл падчас грамадзянскай вайны 1868—1869 гг. У выніку, прэфектура, утвораная на землях надзелу, атрымала назву Міягі, а не Сэндай, па назве старадаўняй воласці Міягі.
Каля 50 % насельніцтва прэфектуры пражывае ў Сэндай або яго ваколіцах — гарадах Тагадзё, Наторы, Іванума.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads