Ямагата (прэфектура)

прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ямагата (прэфектура)
Remove ads

Ямагата (яп.: 山形県 Ямагата-кэн, літар. «у форме гары») — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тахоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 9 323,46 км²,[1] насельніцтва — 1 170 562 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 125,55 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата.

Хуткія факты Размяшчэнне, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Мяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты.

Remove ads

Гісторыя

З'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

  • Ёнэдзава;
  • Камінаяма;
  • Мураяма;
  • Нагаі;
  • Нан'ё;
  • Обанадзава;
  • Сагаэ;
  • Саката;
  • Сіндзё;
  • Тэндо;
  • Хігасінэ;
  • Цуруока;
  • Ямагата.

Паветы

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

  • Хігасімураяма;
    • Накаяма;
    • Яманобэ;
  • Нісімураяма;
  • Кітамураяма;
    • Оісіда;
  • Магамі;
    • Канэяма;
    • Мамурогава;
    • Могамі;
    • Окура;
    • Сакегава;
    • Тодзава;
    • Фунагата;
  • Хігасіёкітама;
    • Каванісі;
    • Такахата;
  • Нісіёкітама;
    • Іідэ;
    • Огуні;
    • Сіратака;
  • Хігасітагава;
    • Мікава;
    • Сёнай;
  • Акумі;
    • Юдза;

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года[3].

31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 山形県の人口と世帯数(月報)(推計)について (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Ямагата (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Ямагата. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. Symbols of Yamagata Prefecture (англ.)(недаступная спасылка). Yamagata Prefecture Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads