Прэшаўскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэшаўскі ўніверсітэт — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Прэшаве.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта трэці па велічыні ўніверсітэт у Славакіі. Установа была створана ў 1997 годзе шляхам падзелу Універсітэта Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах. У цяперашні час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў, 12 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, 2 спецыялізаваных кафедраў і 8 спецыялізаваных падраздзяленняў універсітэта. Універсітэт праз свае восем факультэтаў ажыццяўляе адукацыйны працэс амаль па 200 вучэбных праграмах у самых разнастайных галінах навучання і іх спецыялізацыях на ўсіх узроўнях вышэйшай адукацыі (бакалаўр, магістр, доктар).
Remove ads
Структура
- Філасофскі факультэт
- Грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэт
- Факультэт гуманітарных і прыродазнаўчых навук
- Факультэт менеджменту
- Педагагічны факультэт
- Праваслаўны багаслоўскі факультэт
- Факультэт спорту
- Факультэт медыцынскіх навук
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads