Псышчаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псы́шчаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Псышчава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Псышчаўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[1]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закалле і Пнюхі (зліліся з вёскай Псышчава)[2]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Опальскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[4], з іх 97,7 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads