Псярцы
вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псярцы́[1] (трансліт.: Psiarcy, руск.: Псярцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Паводле адной з версій, назва вёскі паходзіць ад слова «псяры» — людзей, якія займаліся доглядам паляўнічых сабак.
Вёска Псярцы ўпершыню згадваецца ў 1765 годзе ў «Інвентарах старостваў Гродзенскага павета». У XIX стагоддзі Псярцы — вёска Лідскага павета, уладанне роду Вільканцоў. У 1844 годзе ў вёсцы налічвалася 33 двары. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, у адпаведнасці з указам ад 10 снежня 1865 года, уладанне было прымусова адчужана ў Тодара Вільканца і прададзена Пятру Ушакову за 1271 рубель[2].
Паводле звестак за 1888 год, Псярцы ўваходзілі ў склад Васілішкаўскай воласці; у вёсцы налічвалася 27 дамоў і 243 жыхары. У 1905 годзе колькасць насельніцтва складала 322 чалавекі, у 1908 годзе — 34 гаспадаркі. З 1921 года вёска знаходзілася ў складзе Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года Псярцы ўваходзілі ў склад БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска адносілася да Шайбакпольскага сельсавета (з 20 красавіка 1962 года — Лычкаўскага) Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці; з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года Псярцы знаходзяцца ў складзе Шчучынскага раёна. З 12 сакавіка 1973 года — у Бакштаўскім сельсавеце[3]. З 2002 года — у Васілішкаўскім сельсавеце[4].
У 1950 годзе ў Псярцах быў арганізаваны калгас «1 Мая». У савецкі перыяд у вёсцы функцыянавалі пачатковая школа і крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 1926 год — 293 жыхары, 53 двары[5]
- 1940 год — 387 жыхароў, 73 двары
- 1964 год — 390 жыхароў, 79 двароў
- 2009 год — 38 чалавек
- 2021 год — 15 чалавек
Культура
У 1971 годзе ў Псярцах паўстаў хор народнай песні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор быў вельмі папулярны не толькі сярод навакольных вёсак, быў вядомы на агульнадзяржаўным узроўні, часта з’яўляўся ў перадачах беларускага тэлебачання[6], згаданы м.інш. ў The Journal of Byelorussian Studies[7].
Вядомыя асобы
- Юзаф Дзежыц (1921—2000) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Уроцлаве, з 1974 — прафесар Уроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 — дэкан факультэта меліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, 40 падручнікаў і манаграфій. У 1944—1945 гадах працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[8].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
