Пталамей I Сатэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367—285 да н.э.): цар егіпецкі (323—285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.
Remove ads
Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.
Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».
Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[2].
Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads