Птушка-сакратар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Птушка-сакратар (Sagittarius serpentarius) — птушка з атрада сокалападобных, адзіны від сямейства сакратароў. Яе своеасаблівае імя паходзіць ад чорных пёраў на галаве, якія нагадваюць гусіныя пёры, якія раней любілі ўстаўляць у свае парыкі судовыя сакратары.
Remove ads
Апісанне
Рост птушкі-сакратара — ад 125 да 150 см, а вага дасягае амаль 4 кг. Размах крылаў складае прыкладна 210 см. Самай выбітнай прыкметай з'яўляюцца чорныя пёры на галаве, якія пры рытуале спарвання ўздымаюцца. Пры гэтым птушкі-сакратары рыкаюць і гругаюць. Афарбоўка іх апярэння на шыі і жываце шэрая і робііцца цямнейшай пры набліжэнні да хваста. Вакол вачэй і да дзюбы апярэння няма і бачная аранжавая скура.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads