Пудзелі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пудзелі
Remove ads

Пудзелі (ням.: Pudel, ад ням.: puddeln — плюхацца ў вадзе) — група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), для збору труфеляў.

Thumb

Вылучаюць пудзеля вялікага, або каралеўскага (вышыня ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см) і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая або абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads