Пунктэлія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пунктэ́лія (Punctelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармелівых.
Remove ads
Апісанне
Слаявіна ліставатая, разеткападобная або няправільнай формы, шырыня 3–7 (да 10) см, з саралямі. Лопасці шырынёй да 6 мм, злёгку ўвагнутыя, з акругла выразанымі і трохі выгнутымі канцамі і краямі, якія дакранаюцца або налягаюць адзін на аднаго. Верх гладкі, крыху няроўны, светла- або цёмна-шэра-блакітнавата-зеленаваты, зрэдку жаўтавата- або карычнявата-шэры, злёгку бліскучы або матавы, з белаватымі кропкападобнымі псеўдацыфеламі, з якіх развіваюцца мучністыя або дробназярністыя акруглыя белаватыя саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння). Краявыя саралі могуць развівацца на разрывах верхняга каравога слоя другасных лапасцінак. Ніжняя паверхня светлая, ад крэмава-белай да светла-карычневай, з рэдкімі, такога ж колеру рызінамі, якія не даходзяць да краю лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.
Remove ads
Пашырэнне
У свеце вядома каля 25 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, часта ў тропіках і субтропіках. Сустракаюцца на кары ліставых дрэў, драўніне. У Беларусі прадстаўлены пунктэлія Борэра (Punctelia borreri) пунктэлія Джэкера (Punctelia jeckeri) і пунктэлія грубаватая (Punctelia subrudecta).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads