Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Студзёнка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пустынкаўскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пустынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасельскага сельсавета, у склад Забараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Обаль, Пуцішча, Раманаўка, Рудкоўшчына і Слабада)[1]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзёнка[2]. 2 жніўня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Студзёнкаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Студзёнкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы)[5]. 14 мая 2022 года скасавана вёска Буйнічкава[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[7], з іх 94,4 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1303 чалавекі[9].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads