Путоцзунчэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Путо або Путоцзунчэн (кіт. спр. 普陀宗乘之庙, піньінь Pǔtuó Zōngchéng zhīmiào) — шырокі храмавы комплекс тыбецкай будыйскай традыцыі ў летняй рэзідэнцыі імператараў дынастыі Цын на тэрыторыі сучаснай гарадской акругі Чэндэ, правінцыя Хэбэй, Кітай. Намышляўся як падабенства знакамітага тыбецкага палаца Патала ў Лхасе. Яго назва перакладаецца як «Малы палац Патала». Плошча 220 000 кв. м. узведзены па загадзе Цяньлуна у 1767—1771 гадах. У дзень нараджэння імператара тут збіраліся з віншаваннямі прадстаўнікі розных народаў Паднябеснай імперыі. У архітэктуры комплексу гарманічна спалучаюцца тыбецкія і кітайскія пачаткі. У 1994 годзе разам з іншымі будыйскімі помнікамі Чэндэ ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

