Калматка палявая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калматка палявая[1] (Filago arvensis) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Калматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[2], барадач, пучынкі, чарвяточнік[3], гарлянка белая[4][5], свінакроп[6].
Апісанне
Аднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцёблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[1][7].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да Заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[8][9][10].
Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пясчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[1].
Галерэя
- Суквецці з кветкавымі кошыкамі
- Плады
Зноскі
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 324. (руск.) (укр.)
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- luontoportti.com . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads