Пушкінскі мост (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пушкінскі мост (Віцебск)map
Remove ads

Пушкінскі мост (першапачатковая назва: Тэатральны) — пешаходны мост цераз раку Віцьбу. Размешчаны ў цэнтры Віцебска, злучае вуліцу Пушкіна і вуліцу Талстога. Пабудаваны ў 1961 годзе. Перайменаваны ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна.

Хуткія факты Пушкінскі мост, Перасякае ...

Першы мост на гэтым месцы (толькі на 30-40 метраў бліжэй да вусця Віцьбы) быў пабудаваны ў 1860-70-х гадах. Гэта быў драўляны мост на палях. З-за няякаснай пабудовы мост даволі хутка прыйшоў у нягодны стан. Да канца XIX стагоддзя, з-за пастаянных рамонтаў, ён уяўляў сабой, небяспечны, вузкі пешаходны масток. У канцы 1890-х гадоў быў пабудаваны зноў, таксама з дрэва.

Thumb
Мост з Успенскай гары
Thumb
Замкі на мосце

Новы мост пабудаваны ў 1961 годзе. Ён мае арачную канструкцыю, апорнай канструкцыі выкананы з жалезабетону. Даўжыня моста — 28 метраў. У другой палове 2000-х гадоў з’явілася вясельная традыцыя ў знак вечнай любові і непарушнага шлюбу вешаць на мост замок, а ключ ад яго выкідваць у Віцьбу. У 2010 годзе праведзена рэканструкцыя моста. Асфальтавае пакрыццё заменена на плітку, абноўлена маставое палатно, рэстаўрыраваныя парэнчы. Каля ўвахода на мост бетонныя дэкаратыўныя шары заменены на 4 металічныя скульптуры львоў. Мост зрабіўся пешаходным. У 2010—2011 гадах на мосце ўстаноўлена дэкаратыўная ілюмінацыя.

Remove ads

Літаратура

  • Витебск. Энциклопедический справочник. — Мн.: Изд. «БелСЭ», 1988. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads