Віцьба

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцьба
Remove ads

Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзвіна.

Хуткія факты Віцьба, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва балцкага паходжання. Найраней засведчаная форма «Відба» дае падставы аднавіць стадыі эвалюцыі гідроніма ў часе: Відба < *Vid-ъp- < *Vid-up-. Назва Віцебска пайшла ад словазлучэння тыпу *Vid-ъp-ьskъ gorodъ[1].

Адпачатная назва ракі адпавядае літоўскім гідронімам тыпу Vid-upė, Vid-upis (літ. upė «рака»), іх у Літве налічваецца больш за дзесяць. Корань Vid- таксама ў назвах літоўскіх рэк Vidauja, Videnis, Vidinkstas[2].

Першая аснова ў гэтай двухасноўнай назве звязаная з літоўскім vidus «сярэдзіна», viduje «пасярод». Далей да індаеўрапейскага *ṷidh- «адасабляць»[3].

Назва Віцьбы з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы ракі Таропа, возера Мядзел, якія звязаныя з літоўскім tarpe «пасярэдзіне», протабалцкім коранем med- са значэннем «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».

Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай «працярэблівання» рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti «утыкаць; капаць, пракопваць»).

За межамі цяперашняй Беларусі такога ж паходжання, што і Віцьба, назвы возера Відбіна[ru] (> Відзьбіна > Віцьбіна) каля вярхоўяў Дзвіны, ракі Віцебець[ru] (> Выцебець) на Верхнім Павоччы[4]. Назва Віцебеці ўтвораная так жа сама, як і назва яе прытока ракі Чэрабець[ru] (звязана з літоўскім keroti «разрастацца, разгаліноўвацца», як Карма з kermėti «нарастаць; абрастаць»). Сувязь з vidus пацвярджае суседства возера Відбіна з возерам Сярэдняе, а ракі Віцебець — з ракой Сярэдняя.

Значэнне назвы Віцьба можна прыблізна перадаць як «Сярэдзінная (рака)», рака, што працярэбіла сабе шлях паміж берагамі.

Ёсць і іншая версія паходжання назвы Віцьба, ад паняцця «віць» — вільготнае месца, багна — у спалучэнні з фармантам -ба, што надае прыналежнасць да месца[5]. Іншая версія выводзіла назву ад лукавін, паміж якімі яна мусіла «віцца»[6].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб’е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа), у межах Віцебска ўпадае ручай Дунай (злева). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя УЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі.

Thumb
Зона адпачынку з астравамі
Thumb
Від на Пушкінскі мост

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

Remove ads

Зноскі

  1. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 376.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1127—1128, 1177.
  4. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64.
  5. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. 12 700 экз. С. 53.
  6. Сапунов А. П. Историко-статистический очерк города Витебска Архівавана 9 сакавіка 2009. / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads