Пушча-Вадзіца (Кіеў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пушча-Вадзіца (Кіеў)map
Remove ads

Пушча-Вадзіца — гістарычная мясцовасць і кліматычны курорт у паўночна-заходняй частцы Кіева, у межах Абалонскага раёна, размешчана пераважна ў хваёвых лясах (прыкладна 70 %). Назва мясцовасць атрымала ад слова «пушча», тобок густы, непралазны лес, і невялікай ракі Вадзіцы, якая ўжо не існуе.

Хуткія факты Пушча-Вадзіца, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1724 г. у Пушчы-Вадзіцы была створана лясная гаспадарка[1]. У сувязі з будаўнічым бумам у Кіеве ў канцы 19-га стагоддзя, які негатыўна паўплываў на ступень азелянення горада, з’явілася тэндэнцыя выезду многіх сем’яў у адпускны сезон за горад, у прыватнасці ў раён Пушчу-Вадзіцу[2]. Таму гарадская дума ў 1890-х гг. заснавала дачны пасёлак Пушча-Вадзіца.

Транспорт

Thumb
Сучасны трамвай у Пушчы-Вадзіцы

З Кіевам Пушча-Вадзіца спалучаецца вул. Гарадской, ад 1900 г. (электрыфікаваная 1904 гады) дзейнічае трамвайная лінія (злучае Пушчу-Вадзіцу з плошчай Шаўчэнка, Курэнёўкай, Падолам). Унікальная гістарычная трамвайная лінія ў Пушчу-Вадзіцы, аналагаў якой няма ва Украіне, ідзе праз лес. Таксама з Кіевам Пушча-Вадзіца злучаецца аўтобусам і маршрутнымі таксі.

Зноскі

  1. Киев. Энциклопедический справочник. Глав. ред. Украинской Советской Энциклопедии, 1985.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads