Пушча (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пу́шча[1] (трансліт.: Pušča, руск.: Пуща) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Па перапісе 1959 у складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 39 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 105 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads