Пюру Сойры
фінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пюру Сойры (фінск.: Pyry Soiri; нар. 22 верасня 1994, Тамісаары) — фінскі футбаліст намібійскага паходжання, паўабаронца хельсінкскага ХІКа і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Нарадзіўся ў Фінляндыі, але хутка пераехаў у Афрыку, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе вярнуўся ў Фінляндыю і трапіў у сістэму клуба «МюПа». У 2012 годзе выступаў у арэндзе ў клубах ЯПС і КТП, пасля вяртання ў «МюПа» ў сезоне 2013 звычайна выхадзіў на замену, а на наступны год замацаваўся ў асноўным складзе. У 2015 годзе перайшоў у ВПС, дзе адразу стаў іграком асновы. Паспяхова правёў сезон 2016, у якім забіў 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі.
У лютым 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігарчан стаў звычайна выступаць на пазіцыі левага паўабаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2018 года праходіў прагляд у дацкім клубе «Сількебарг», з якім трэніраваўся на зборы ў Іспаніі, але не падышоў[4]. У выніку вярнуўся ў «Шахцёр» і пачаў у яго складзе сезон 2018, аднак трывалага месца ў аснове не меў.
У жніўні 2018 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Адміра Вакер»[5], а ў чэрвені 2019 года далучыўся да дацкага «Эсб’ерга». У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дацкім клубам.
У студзені 2022 года вярнуўся ў Фінляндыю, стаўшы іграком ХІКа.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Фінляндыі.
6 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2018 супраць Харватыі. У канцы гэтай сустрэчы адзначыўся голам, тым самым усталяваўшы канчатковы лік 1:1.
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Чэмпіён Фінляндыі: 2022
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads