Пярэсека
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́сека[1] (трансліт.: Piaresieka, руск.: Пересека) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 11 км на поўдзень ад Мінска, за 4 км на захад ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1.
Remove ads
Гісторыя

У 1897 годзе фальварак, урочышча, двор у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у Дзяргайскім сельсавеце, з 1927 года ў Гатаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
5 сакавіка 1959 года вёска перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсавета[2].
- Брама сядзібы Булгакаў, 1910-я
- Сядзіба Булгакаў, 1910-я
- Сядзіба Булгакаў, 1910-я
- Сядзіба Булгакаў, 1915 г.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — фальварак, 3 двары, 9 жыхароў; двор, 10 жыхароў
- 1908 год — урочышча, 1 двор, 9 жыхароў; фальварак, 1 двор, 9 жыхароў
- 1917 год — маёнтак, 1 двор, 10 жыхароў
- 1926 год — 23 двары, 102 жыхары
- 1999 год — 17 жыхароў
- 2009 год — 13 жыхароў
- 2019 год — 14 жыхароў[3]
Асобы
У пачатку XX стагоддзя ў маёнтку Пярэсека жыў будучы вядомы фатограф Ян Булгак (1876—1950).
Славутасці

- Знак-помнік фатографу Яну Булгаку (2019)[4]
Страчаная спадчына


- Сядзіба Булгакаў (XIX ст.?).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
