Магістраль М1

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магістраль М1
Remove ads

Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II БерлінНіжні Ноўгарад.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Краіна ...
Thumb
Аўтамагістраль М1, скрыжаванне пад Оршай

Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.

Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".

Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай МаскваБрэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.

Remove ads

Маршрут

Працягласць маршруту складае 611 км.

Больш інфармацыі Адлег. (прыбл.), Назва ...
Remove ads

Буйныя здарэнні на магістралі

Гл. таксама

У Сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads