Пярэстая качка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пярэстая качка
Remove ads

Пярэстая качка, ці пеганка (Tadorna tadorna) — буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных, адметная характэрным апярэннем са спалучэннем белага, рудага, шэрага і чорнага колераў. У сістэматыцы займае прамежкавае становішча паміж гусямі і тыповымі качкамі, вонкавым абліччам і паводзінамі нагадваючы абедзве гэтыя групы птушак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Tadorna tadorna
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 58—71 см, размах крылаў 110—135 см. Самка крыху меншая за самца. Палавы дымарфізм слаба вызначаны — у гнездавы перыяд у самцоў з’яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя птушкі маюць чорную галаву з зялёным бляскам, за белымі грудзьмі характэрная паласа ржавага колеру. У маладых буры верх і белы ніз цела, люстэрка ржава-зялёнага колеру.

Remove ads

Пашырэнне

Насяляе пясчаныя або ілістыя марскія ўзбярэжжы, на поўдні таксама марскія астравы, эстуарыі, лагуны, засоленыя ўчасткі, розныя тыпы прэсных вадаёмаў у глыбі кантынентаў (асабліва азёрныя астравы), а таксама яры і абрывістыя пагоркі паблізу ад мораў, якія параслі густымі кустамі або групамі дрэў.

Арэал разарваны: лакальна сустракаецца ў Еўропе, галоўным чынам на паўнёва-заходніх узбярэжжах Чорнага і Каспійскага мораў (ліняючыя птушкі збіраюцца на Гельгаландзе, Фрызскіх а-вах, у Галандыі і Вялікабрытаніі), у Міжземнаморскім басейне, Сярэдняй Азіі, Блізкім Усходзе, Паўночнай Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від; толькі аднойчы адзначаны на гнездаванні.

Пералётны від. Месца зімовак: Брытанскія астравы, Заходняя Еўропа, Міжземнае мора, Паўднёвая Азія.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць у норах (пакінутых лісамі або барсукамі), радзей пад каранямі або ў дуплах паваленых дрэў. Адтуліна добра схаваная ў кустах або навіслымі травамі. Гнёзды ў норах на адлегласці прыблізна 1 м ад увахода (спарадычна да 3-4 м). Знешняя частка з сухіх траў (часта з прымессю марскіх водарасцей), багатая высцілка з пуху.

Яйкі (7-12) з тупым вузейшым канцом або з аднолькавымі канцамі, белыя. Памеры: 67,0 × 47,0 мм.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads