Пясчанае (возера, Іванаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пясча́нае возера — возера ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Піна, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Іванава.
Remove ads
Апісанне
Плошча паверхні возера 2,08 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
Вышыня схілаў катлавіны 2—7 м. Берагі ва ўсходняй частцы возера забалочаныя, астатнія — пясчаныя. Дно выслана сапрапелем. На возеры востраў[1] плошчай каля 3 гектараў.
У возера ўпадаюць ручаі і каналы (у т. л. канава Кобельская). Выцякае Заазерская канава.
Каля возера населеныя пункты Уласаўцы, Адрыжын.
Remove ads
Славутасці
На схіле пясчаных нагоркаў вышынёй да 3—6 м знаходзіцца стаянка XI—VI стст. да н.э.[2]
У 1970 годзе, на тэрасе паўночнага берага, У. Ф. Ісаенка сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў[2].
Зноскі
- На спадарожнікавым здымку выглядае як паўвостраў
- Ісаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 238. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads