Пясчанка (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пясча́нка — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў басейне ракі Прыпяць, за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 0,7 км на ўсход ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Злучана ручаём з возерам Горкі.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб. У 2004 годзе возера зарыблялася карасём сярэбраным і карпам[1].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads