Пясінскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пя́сінскі заліў (руск.: Пясинский залив) — заліў Карскага мора каля паўвострава Таймыр (Краснаярскі край Расіі).
Заліў удаецца ў сушу на 170 км. Шырыня каля ўваходу каля 200 км. Глыбіні да 25 м. Заліў большую частку года пакрыты лёдам. Упадае рака Пясіна, утвараючы дэльту з вялікай колькасцю рукавоў. Бераг заліва ў напрамку на захад ад дэльты Пясіны невысокі і роўны, на паўночны ўсход — скалісты, з бухтамі і камяністымі астраўкамі[1]. У заліве шмат астравоў (Заходні Каменны, Усходні Каменны, Растаргуева, Зверабой і інш.).
Remove ads
Геаграфічныя даследаванні
Упершыню заліў апісаны 1740 годзе Д. І. Сцерлегавым, а ў 1741 годзе — С. І. Чэлюскіным, у 1893 годзе — Ф. Нансенам у час падарожжа на судне «Фрам»[2].
Зноскі
- География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006. (руск.)
- Река Пясина // Интернет-энциклопедия Красноярского края Архівавана 20 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads