Таймыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таймы́р[1], Таймырскі паўвостраў[1] — паўвостраў у Расіі, самая паўночная мацерыковая частка сушы Еўразійскага кантынента (мыс Чэлюскін), размешчаны паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатангскім залівам мора Лапцевых.
Remove ads
Геаграфія
Плошча паўвострава каля 400 000 км². Даўжыня каля 1000 км, шырыня каля 500 км. Па характары паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сібірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 (1146[2][3]) метраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж узбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плато Путарана. Узбярэжжа паўвострава моцна парэзанае. Берагі пераважна нізкія.
На поўначы паўвострава арктычныя і высакагорныя пустыні і паўпустыні, у сярэдняй частцы тундра, на поўдні — лесатундра з рэдкалессем. Клімат арктычны, суровы. Пашырана вечная мерзлата.
Найбуйнейшыя рэкі Таймыра: Пясіна, Верхняя Таймыра і Ніжняя Таймыра, Хатанга.
Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.
Remove ads
Фаўна
У складзе фаўны Таймырскага паўвострава заяц-бяляк, паўночны алень, пясец, воўк, белы мядзведзь. У летні перыяд шмат птушак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads