Мікалас Сляжавічус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалас Сляжавічус (літ.: Mykolas Sleževičius, 21 лютага 1882, в. Драмблей, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расяйнейскі раён, Літва) — 11 лістапада 1939, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, тройчы прэм'ер-міністр Літвы ў 1918—1919, 1919 і 1926 гадах.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гімназію ў Мітаве ў 1901 годзе і юрыдычны факультэт Наварасійскага ўніверсітэта ў Адэсе ў 1907 годзе. Вярнуўшыся на радзіму, далучыўся да Літоўскай дэмакратычнай партыі, якая бараніла інтарэсы дробнага сялянства, супрацоўнічаў у газетах «Lietuvos ūkininkas» і «Lietuvos Žinios». Пасля пачатку Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Варонеж, дзе ў 1917 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі правага крыла партыі стварыў Літоўскую сацыялістычную сялянска-дэмакратычную партыю, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага савета Літвы ў Расіі. У 1918 годзе арыштаваны, неўзабаве вызвалены і выехаў на радзіму, дзе 26 снежня 1918 года пасля падзення першага ўрада краіны на чале з Аўгусцінасам Вальдзямарасам узначаліў новы кабінет (да 12 сакавіка 1919), а з 12 красавіка па 7 кастрычніка 1919 года зноў займала гэта пасаду. Хоць Сляжавічус адхіліў прапановы ўзмацніць сваю ўладу, якія зыходзілі з ваенных колаў, ён распачаў крокі па наборы добраахвотнікаў у нацыянальныя ўзброеныя сілы (паколькі апалчэння было недастаткова для барацьбы з польскімі нацыяналістычнымі фарміраваннямі), а таксама спробу зямельнай рэформы. Падчас польска-літоўскай вайны ў 1920 годзе Сляжавічус заняў пасаду старшыні Камітэта абароны.
У 1922 годзе Сляжавічус быў абраны ў Сойм ад Сялянскага народнага саюза — ляудзінінкаў. 15 ліпеня 1926 года ён ізноў узначаліў урад краіны, які быў зрынуты 17 снежня таго ж года падчас перавароту, які прывёў да ўлады Антанаса Смятону. Пасля гэтага заставаўся адным з кіраўнікоў апазіцыі рэжыму.
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119503328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- Bibliothèque nationale de France Mykolas Sleževičius // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119503328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads