Пётр Кузьміч Краўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (13 жніўня 1950, Смалявічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў Смалявічах.
У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ (1985—1990).
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, але ўжо ў гэтым ж годзе прызначаны быў Міністрам замежных спраў БССР[1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся[2]. Міністрам быў да 1994 года.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, з'яўляўся старшынёй Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах.
19 студзеня 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі[3], 14 снежня 1999 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве[4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 года, калі быў адстаўлены[5].
Пасля дыпламатычнай працы да 2010 года працаваў у Расіі і адначасова выкладаў у Беларускім інстытуце правазнаўства на пасадзе прафесара міжнароднага публічнага права[6].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае двух дзяцей.
Цікавыя факты
- Збірае калекцыю рэчаў, звязаных з родам Агінскіх[7]
Зноскі
- Карней, Ігар. Калекцыянэр Пётар Краўчанка выкупіў і паказаў невядомыя лісты Агінскіх . Радыё Свабода (30 кастрычніка 2015).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads