Пятро Панч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро Панч, сапр. Пётр Іосіфавіч Панчанка (укр.: Петро́ Йо́сипович Панченко; 4 ліпеня 1891, Валкі — 1 снежня 1978, Кіеў) — украінскі пісьменнік. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны (1966).
Remove ads
Жыццяпіс
Скончыў землямерную школу ў Палтаве, Адэскае артыстычнае вучылішча (1916). Служыў у Арміі УНР, а затым у Чырвонай Арміі (1919—1921). У 1941—1945 — адказны рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Украіна». Пахаваны на Байковых могілках.
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1921 годзе. Асноўная тэма творчасці — станаўленне асобы ў новых умовах: зборнікі апавяданняў і аповесцей «Блакітныя эшалоны» (1928), «Нараджэнне» (1932), раман «Аблога ночы» (1935). Аўтар вядомага гістарычнага рамана «Гаманіла Украіна» (1954) пра казацка-сялянскую вайну ў 1648—1654 гг. Таксама пісаў для дзяцей: зборнікі апавяданняў «Будзем лятаць» (1935), «Добрыя дзеці» (1959), аповесць «Сын Тарашчанскага палка» (1937).
Творы П. Панча перакладзены на шмат моў.
Remove ads
Прызнанне
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1966) за аўтабіяграфічную аповесць «На Калінавым мосце» (1965).
Асноўная бібліяграфія
- Гомоніла Україна: Роман. — К.: Дніпро, 1991. — 523 с.
- Дорогий подарунок: Повісті, оповідання. — К.: Веселка, 1988. — 303 с.
- З моря; Голубі ешелони; Олександр Пархоменко: Повісті. — К.: Молодь, 1979. — 280 с.
- На Калиновім мості: Повість минулих літ. — К.: Молодь, 1987. — 256 с.
- Повісті. Оповідання. Гуморески. Казки. — К.: Наук. думка, 1985. — 574 с.
- Про вас і для вас: Оповідання, казки та гуморески. — К.: Веселка, 1965. — 144 с.
- Син Таращанського полку: Повісті, оповідання, казки. — К.: Веселка, 1985. — 206 с.
- Твори. — К.: Молодь, 1971. — 444 с.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Зямля / п. Купалы (1928)
- Блакітныя эшалоны (Голубі ешелони) / Пераклад Л. Калюгі, К. Чорнага (1930)
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads