Пятрыгі

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятры́гі[1] (трансліт.: Piatryhi, руск.: Петрыги) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана за 35 км на паўночны захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж, на рацэ Волчас (прыток р. Сож).

Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым шашы Мсціслаў-Магілёў.

Гісторыя

Згадваецца ў 1642 годзе як вёска Пятрыжычы і ў 1669 годзе[2] ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1858 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўская губерні. У канцы XIX ст. частка жыхароў апроч земляробства займалася бандарным промыслам. У 1909 г. побач з вёскай была яшчэ адна аднайменная вёска і фальварак Насаленскай.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1920-я гады абедзве вёскі Пятрыгі аб’яднаны. У 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 501 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару.

У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[4], да 22 лютага 2012 года — у склад Забалацкага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1858 год — 10 двароў, 28 жыхароў,
  • 1880 год — 23 двары, 68 жыхароў.
  • 1897 год — 56 двароў, 266 жыхароў
  • 1909 год — 17 двароў, 35 жыхароў; суседняя аднайменная вёска і фальварак Насаленскай — 52 двары, 273 жыхары.
  • 2012 год — 26 жыхароў
  • 2013 год — 25 жыхароў
  • 2014—2015 гады — 23 жыхары
  • 2016 год — 19 жыхароў

Вядомыя асобы

  • Іван Пятровіч Кулакоў (нар. 1938) — член экіпажа падводнай лодкі К-19, узнагароджаны ордэнам Мужнасці. Быў залічаны ў вучэбны атрад падводнага плавання ў г. Ленінградзе. Затым атрад накіравалі ў Мурманск на Паўночны флот. Вясной 1959 года накіраваны ў Северадзвінск, дзе дабудоўвалі ракетаносец К-19. 4 ліпеня 1961 года на К-19 здарылася сур'ёзная аварыя, якая пагражала выбухам карабля. Мічман І. Кулакоў тройчы ўваходзіў у рэактарны адсек, правяраў і выпраўляў недахопы ў сістэме ахалоджвання рэактара, чым прадухіліў ядзерны выбух.
  • Мікалай Станіслававіч Мураўёў — воін-інтэрнацыяналіст. Загінуў у Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads