Доўгавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

До́ўгавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгавічы.

Хуткія факты Доўгавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малькаўскага нацыянальнага літоўскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пячкавіцкага сельсавета[1]. 18 лістапада 1966 года ў склад Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бескаўка, Васількова, Падказелле і Пятрыгі)[2]. 24 лютага 1982 года ў склад Ходасаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пячкавічы, Старынка і Ясьманава)[3]. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ракшынскага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 862 чалавекі[5], з іх 92,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — літоўцы[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads