Пятрэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятрэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пятрэвічы.

Хуткія факты Пятрэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Налібацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Васілевічы, Журавельнікі, Карабітаўка, Крамушаўка, Крываногава, Межнікі, Налібакі і Пудзіна)[1].

Склад

Па стану на 2018 год у склад сельсавета ўваходзяць 24 населеныя пункты (колькасць насельніцтва прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек[3], з іх 88,1 % — беларусы, 7,5 % — палякі, 2,4 % — рускія, 1,0 % — армяне, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1276 чалавек[5].

Насельніцтва, жыхароў: 1566 (2009 г.)[2], 1385 (2017 г.), 1324 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • свінагатоўчы комплекс «Оркавічы» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ААТ «Навагрудскі мясаперапрацоўчы камбінат»
  • філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • Налібацкае лясніцтва.

Гандаль і сфера паслуг

  • паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Пятрэвічы
  • крамы ў аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі
  • комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Пятрэвічы.

Установы адукацыі

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пятрэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».

Установы аховы здароўя

  • ФАП у аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі.

Культура

  • Пятрэвіцкі сельскі Дом культуры
  • Налібацкая сельская бібліятэка-клуб.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 4 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads