Пётр Іосіфавіч Амбражунас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Іосіфавіч Амбражунас (24 студзеня 1892, в. Грумшлі, Біржаўская воласць, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя, зараз Біржайскі раён — 7 мая 1938, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР. Член КПСС з 1919 года[1].
Remove ads
Біяграфія
Атрымаў пачатковую адукацыю[2]. Удзельнік Першай Сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Літве і Беларусі. Старшыня Аршанскага (1924—28) і Гомельскага (1928—30) акрвыканкамаў, намеснік старшыні ВСНГ БССР, наркам камунальнай гаспадаркі БССР у 1934-36, першы старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР у 1934—37. Кандыдат у члены ЦВК у 1924—37 і кандыдат у члены Прэзідыума ЦВК БССР у 1929—31, 1935—37[1].
3 ліпеня 1937 года быў арыштаваны. 20 снежня 1937 года ВКВС СССР быў прыгавораны як удзельнік тэрарыстычнай арганізацыі і 7 мая 1938 года расстраляны. Рэабілітаваны 2 красавіка 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР[2].
Remove ads
Зноскі
- Амбражунас Пётр Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads