Пётр Аляксандравіч Скіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Аляксандравіч Скіба (3 студзеня 1946, в. Лявонавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 8 кастрычніка 2004) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне абсталявання і тэхналогій лазернай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2000), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка. Матэматыка», 1969).
Працаваў у сярэдняй школе Магілёва і Магілёўскай вобласці, Інстытуце прыкладной оптыкі АН Беларусі (Магілёў; з 1971, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1996—2004, кафедра фізікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: структурна-фазавыя змяненні шклопадобных і полікрысталічных аксідных матэрыялаў функцыянальнага прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпраменьвання, нізкатэмпературнай плазмы і электрычных палёў; распрацоўка новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.
Remove ads
Бібліяграфія
- Лазерно-стимулированная модификация стекловидных и поликристаллических оксидных материалов : диссертация … доктора технических наук : 05.03.07 : защищена 09.12.1999 : утверждена 28.06.2000 / Скиба Петр Александрович. — Могилев, 1999.
- Исследование поверхностных явлений на окислах металлов при воздействии лазерного излучения : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Скиба Петр Александрович. — Минск, 1983.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads