Пётр Васільевіч Кандрацьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Васільевіч Кандрацьеў (20 чэрвеня 1909, Віцебск — 1 чэрвеня 1943) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Пётр Васільевіч Кандрацьеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., у час якой памочнік камандзіра авіяпалка капітан П. В. Кандрацьеў зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 7 аўтамашын. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.04.1940 г.

У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, знішчальны авіяполк пад яго камандаваннем за 5 месяцаў правёў 389 паветраных баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Палкоўнік Кандрацьеў загінуў 01.06.1943 г. у баі над Фінскім залівам. Пахаваны ў горадзе Кранштат.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем П. В. Кандрацьева названа вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці.
  • Імя Героя ўвекавечана на на мемарыяльнай дошцы з імёнамі Герояў савецкага Саюза марскіх авіяцыйных палкоў Балтыйскага флоту ў горадзе Кранштат.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads