Пётр Віктаравіч Драздоў

Беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Віктаравіч Драздоў (нар. 23 верасня 1947, Талачын, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Віцебскага гарвыканкама ў 2003—2009 гадах.

Хуткія факты Пётр Віктаравіч Драздоў, 16-ы Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе працаваў электраманцёрам Гомельскай ЦЭЦ, затым быў майстрам вытворчага навучання тэхнічнага вучылішча № 81 у Гомелі. У 1967—1969 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы працаваў у Барысаве інжынерам прадпрыемства электрычных сетак, старшым інжынерам-энергетыкам ДБР—25 Міндарбуда БССР. У 1972 годзе прыехаў у Віцебск і стаў працаваць канструктарам спецыяльнага канструктарскага бюро завода шліфавальных і заточных станкоў. У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «планаванне народнай гаспадаркі», а ў 1983 годзе — Мінскую Вышэйшую партыйную школу.

З 1985 па люты 2002 года працаваў намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. З лютага 2002 года старшыня Камітэта па матэрыяльных рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 4 ліпеня 2003 да 21 красавіка 2009 года старшыня Віцебскага гарвыканкама.

Remove ads

Узнагароды

За добрасумленную працу ўзнагароджаны ў 2000 годзе ордэнам Пашаны, у 2007 годзе — ордэнам Францыска Скарыны.

За дасягнутыя поспехі ў выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебска тройчы прызнаваўся пераможцам з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару ў 20042006 гадах.

10 жніўня 2007 года Пятру Драздову прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска».

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads