Пётр Мацвеевіч Красавіцкі
урач, краязнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Мацвеевіч Красавіцкі (6 снежня 1873[1], Віцебск[1] — 6 верасня 1950[1]) — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта . Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце[2].
Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу[2].
У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З’яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнева[2].
Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение. — Витебск, 1911.
- Генерал-майор Я. П. Кульнев и бой под Клястицами. — Витебск, 1912.
- Сад Саломінка // Віцебшчына. — Витебск, 1925. — Том 1.
Зноскі
- Беларусь у асобах і падзеях Праверана 25 студзеня 2025.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads