Пётр Мікалаевіч Шостак

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Мікалаевіч Шостак (12 ліпеня 1966, пас. Ільіч, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (2016—2021).

Хуткія факты Пётр Мікалаевіч Шостак, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 ліпеня 1966 года ў пас. Ільіч Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі».

Працаваў электраманцёрам, інжынерам, галоўным інжынерам Петрыкаўскага райаграпрамэнергагаза; дырэктарам Петрыкаўскага аб’яднання кацельных і цеплавых сетак; намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (2007—2008), старшынёй Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (2008—2012).

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У кастрычніку 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Працаваў на пасадзе да 2021 года.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads