Пётр Пятровіч Міклашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Пятровіч Міклашэвіч
Remove ads

Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч (нар. 18 кастрычніка 1954(1954-10-18), Касута, Маладзечанская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2004—2008), Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (2008—2025), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Пётр Пятровіч Міклашэвіч, 3-і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1954 года ў в. Касута Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці.

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1982 года працаваў суддзём, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзём Гомельскага абласнога суда. У 1989—1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.

У 1998—1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[2]

У 2004—2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь[3].

З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін[4].

31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх усенароднае абмеркаванне[6].

Аўтар шэрагу навуковых публікацый.

Remove ads

Узнагароды

Санкцыі

У лютым 2007 года патрапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Адпаведныя санкцыі прыняў і Еўрапейскі Саюз, дадаў Міклашэвіча ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[9].

У лютым 2011 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза[10].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года быў унесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін у верасні таго ж года[11][12]. 6 лістапада 2020 года на Пятра Міклашэвіча чарговы раз накладзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза[13]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14], а 11 снежня — і Швейцарыя[15]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[16] і Канады[17].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads