Пётр Пятровіч Казакевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Пятровіч Казакевіч (нар. 1 студзеня 1955, вёска Рудск, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1998 (1999[1])), прафесар (2008), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БСГА (1977). З 1978 па 2003 працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі механізацыі апрацоўкі, ўборкі і перапрацоўкі льну, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 2003 - у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: галоўны саветнік, загадчык сектара стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі. Адначасова - вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі глебы і пасеву НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, а з 1999 па сумяшчальніцтве - прафесар кафедры эксплуатацыі машынна-трактарнага парку БДАТУ. 30 чэрвеня 2014 прызначаны Намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковы і практычны ўклад
Навуковыя працы ў галіне механізацыі працэсаў аграэкалагічнаага паляпшэння дробназалежных тарфянікаў і забруджаных радыеактыўнымі рэчамі глеб, механічнай апрацоўкі глеб, апрацоўкі, ўборкі і перапрацоўкі льну. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны комплекс ільноўборачных машын для камбайнавай і раздзельнай уборкі льну з ужываннем рулоннай тэхналогіі загатоўкі льнотрасты, абгрунтавана эфектыўнасць прымянення льноўборачных машын ва ўмовах фарміравання льноўборачных атрадаў пры льнозаводах.
Аўтар больш за 125 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 17 аўтарскіх пасведчанняў. Падрыхтаваў 1 доктара і 2 кандыдытаў навук.
Remove ads
Асноўныя працы
- Механизация уборки торфяников. - Мн., 1988 (разам з У.Я. Ткачэнкам, А.М. Мацапурам).
- Обоснование формы ортогонального сечения симметричного плужного корпуса // Техника в сельском хозяйстве. - 1998. - №5.
- О химическом составе льняной соломы и использовании отходов переработки льна : Моногр. / И.И.Карпунин, П.П.Казакевич, В.Н.Перевозников. - Мн.: ИМСХ НАН Беларуси, 2003.
- Перспективные технологии производства костровых и древеснокостровых плит : монография / И.И. Карпунин, П.П. Казакевич. - Мн.: ИМСХ НАН Беларуси, 2005.
- Техническое обеспечение земледелия : учеб. пособие для вузов / А. В. Новиков [и др.]. - Мн.: БГАТУ, 2006.
- Химия льна и перспективные технологии его углубленной переработки / И. И. Карпунин, И. А. Голуб, П. П. Казакевич. - Мн.: Беларуская навука, 2013.
Зноскі
- згодна Беларускай энцыклапедыі ў 18 тт.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads