Пётр Пятровіч Суцько
журналіст, пісьменнік, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Пятровіч Суцько́[4] (20 мая 1936 — 10 снежня 2010) — беларускі журналіст, паэт, пісьменнік[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Асошнікі (зараз у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 18-гадовым узросцке пачаў журналісцкую працу ў ружанскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у 1957—1960 гадах быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром[5]. Займаў пасаду сакратара раённага камітэта ЛКСМБ, праходзіў службу ў Савецкай Арміі[5]. У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965—1968 гадах займаў пасаду намесніка рэдактара іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда»[5]. У 1968 годзе П. суцько быў запрошаны на працу ў газету «Заря» — орган Брэсцкага абласнога і Брэсцкага гадаскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, дзе з 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года займаў пасаду галоўнага рэдактара[5]. Працаваў таксама ўласным карэспандэнтам у «Сельскай газеце»[6]. У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.
Памёр Пётр Пятровіч Суцько 10 снежня 2010 года[5].
Remove ads
Творчасць і грамадская дзейнасць
Акрамя журналісцкай дзейнасці П. П. Суцько займаўся літаратурнай дзейнасцю. З’яўляўся складальнікам і рэдактарам кніжных выданняў у тым ліку зборніка нарысаў аб Героях Сацыялістычнай Працы Брэсцкай вобласці «Земные звёзды» (1978). Пісаў вершы і мастацкую прозу — замалёўкі, абразкі[5].
Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, членам праўлення Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў ССС[5]Р. У 1978 годзе быў дэлегатам Беларускай ССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[5].
Публікацыі:
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ордэн «Знак Пашаны»[5]
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982)
- Выдатнік друку Беларусі[5]
- Прэмія «Берасцейская зорка — 2002»[5]
- Проэміі Беларускага саюза журналістаў і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку[5]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads