Пётр Самсонавіч Касовіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Самсонавіч Касовіч (28 верасня 1862, Горкі, Магілёўская вобласць – 26 жніўня 1915) — расійскі аграхімік, глебазнавец і фізіёлаг раслін, сапраўдны стацкі саветнік, прафесар, старшыня Таварыства дапамогі бедным вучням Імператарскага ляснога інстытута.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). У 1891—1894 гг. працаваў у Маскоўскім універсітэце, з 1902 г. прафесар кафедры глебазнаўства Пецярбургскага ляснога інстытута. З 1895 г. узначальваў Бюро па земляробству і глебазнаўству навуковага камітэта Міністэрства земляробства. У 1897 г. арганізаваў сельскагаспадарчую хімічную лабараторыю для вывучэння аграхімічных уласцівасцей глеб Расіі. У 1900 г. заснаваў “Журнал опытной агрономии” і дзесяць год рэдагаваў яго, зрабіўшы трыбунай агранамічнай навукі. У 1905—1907 гг і ў 1909—1911 гг. выконваў абавязкі абранага дырэктара Імператарскага ляснога інстытута. Ставіў палявыя вопыты па вывучэнні вапнавання глеб. Даказаў, што свабодны азот бабовыя расліны засвойваюць толькі праз карані, на якіх ёсць спецыяльныя клубеньчыкі (1889—1891); вызначыў растваральную ролю фізіялагічна кіслых аміячных угнаенняў, якія ўносяцца разам з фасфарытам. Першым у Расіі даследаваў кругаварот серы і хлору ў прыродзе (1913).
Remove ads
Асноўныя публікацыі
- Основы учения о почве. – СПб, 1911.
- Краткий курс общего почвоведения. – СПб, 1916.
Зноскі
- Максимов Н. А. Очерк истории физиологии растений в России // Труды института истории естествознания — 1947. — Т. 1. — С. 21–79.
- Полынов Б. Б. Очерк развития учения о почве как отрасли естествознания // Труды института истории естествознания — 1948. — Т. 2. — С. 105–169.
- Гончаров Н. П. Государственная организация аграрной науки в России (К 175-летию РАСХН), State Agrarian Science in Russia (On the 175th anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences) // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 3. — С. 10–33. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads