Пётр Сцыпіён дэль Кампа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Сцыпіён дэль Кампа — неапалітанскі шляхціц, каралеўскі сакратар Боны Сфорцы. Родапачынальнікам Сцыпіёнаў на землях Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
Паводле афіцыйнай генеалагічнай версіі, быў італьянскім нашчадкам рымскіх Сцыпіёнаў, маршалкам двара каралевы Боны Сфорцы і губернатарам княства Бары ў Італіі — спадчыннага ўладання каралевы. Трапіў у Польшчу нібыта ў 1518 годзе разам з Бонай. У традыцыях культуры Адраджэння ён абраў сабе гучны лацінскі псеўданім і быў вядомы як «Сцыпіён — вучоны з Бары» (лац.: Scypion Scholaris z Bari).
У ХХ ст. гэтая легендарная версія была зняпраўджана даследчыкамі. Вядома, што ў 1530—1550 гады ён з’яўляўся сакратаром каралевы Боны Сфорцы. Відавочна, што ў Польшчы ён з’явіўся пазней 1518 года, будучы адукаваным чалавекам імкнуўся праз веды набыць сацыяльны статус.
У гады сямейнага разладу паміж Бонай Сфорцай і яе сынам каралём Жыгімонтам ІІ Аўгустам Пётр Сцыпіён перайшоў на службу да караля. Затым род Сцыпіёнаў дэль Кампа быў звязаны з прыдворнай каралеўскай службай.
Быў жанаты на Лівіі (па іншых генеалагічных працах Ліліі) дэ Леанардзіс з Неапаля. Паводле К. Нясецкага, меў двух сыноў. З якіх Фабрыцый вярнуўся ў Італію, а другі сын, не названы па імю, застаўся і набыў у ВКЛ маёнтак Кудраўку — першае спадчыннае ўладанне Сцыпіёнаў. Для аўтараў «Польскага біяграфічнага слоўніка» адзіным сынам Пятра быў Францішак Сцыпіён, які пасяліўся ў Гарадзенскім павеце. Магчыма, блытаніна з імем сына звязана з незразумеласцю яго адаптацыі на старабеларускую мову.
Remove ads
Літаратура
- Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. — С. 57-68.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads