Францішак Сцыпіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Сцыпіён дэль Кампа — вайсковы службовец у Вялікім Княстве Літоўскім, браў актыўны ўдзел у войнах караля Стэфана Баторыя.
Remove ads
Біяграфія
Сын неапалітанскага шляхціча Пятра Сцыпіёна дэль Кампа, сакратара каралевы Боны Сфорцы. У гады сямейнага разладу паміж Бонай Сфорцай і яе сынам каралем Жыгімонтам ІІ Аўгустам Пётр Сцыпіён перайшоў на службу да караля. Затым род Сцыпіёнаў дэль Кампа быў звязаны з прыдворнай каралеўскай службай.
Францішак Сцыпіён набыў першы спадчынны маёнтак Кудраўку ў Гарадзенскім павеце, дакладнае месца лакалізацыі маёнтка невядома, але гэта можа быць вёска каля Саколкі. Ваеннай службай пад Вялікімі Лукамі ў 1580 годзе ён здолеў атрымаць шляхецкую пасаду харужага і павялічыць свае ўладанне за кошт каралеўскага надання. Каралеўскім прывілеям ад 1582 (ці 1589) года, напісаным «рускай мовай», атрымаў «за крывавыя заслугі пад Вялікімі Лукамі добра Гарасімовічы, Сцецкае сяло, Гарадзішча, Бяневічы і Сточні ў княстве Жмудзкім». Пры гэтым, Сцыпіёны не скарысталі магчымасць атрымаць шляхецтва і далучыцца да пэўнага гербавага братэрства, а працягвалі трымацца за свой легендарны радавод і ўласны герб «Сцыпіён».
Remove ads
Сям’я
Францішак Сцыпіён пабраўся шлюбам Ганнай Рудамінай, дачкой віленскага купца Мацея Рудаміны. С. Данскіх выказвае гіпотэзу, што гэта быў сваеасаблівы саюз сямей, якія імкнуліся да шляхецтва і належалі да кола найбольш адукаваных людзей ВКЛ.
«Польскі слоўнік біяграфічны» ўзгадвае трох сыноў Францішка: Крыштафа, Юрыя і Яна. У генеалагічных працах ёсць звесткі яшчэ пра Аляксандра і Станіслава, а таксама пра дзвюх дачок — Ганну і Рэгіну. У К. Нясецкага без усялякіх звестак згадваюцца яшчэ Ерамей і Пётр, якія, магчыма, памерлі ў дзяцінстве.
Шлюбы дачок Францішка Сцыпіёна сведчаць аб прызнанні яго рода з боку павятовай шляхты. Ганна выйшла замуж за слонімскага падсудка Юзафа Палубінскага, а Рэгіна — за літоўскага харужага Якуба Міцуту.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads