Пётр Сцяпанавіч Пойта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Сцяпанавіч Пойта (23 верасня 1948, в. Харсы, Брэсцкі раён, БССР) — вучоны ў галіне будаўніцтва, педагог, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2002—2018), заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2017), доктар тэхнічных навук (2005), прафесар.

Хуткія факты Пётр Сцяпанавіч Пойта, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1972 годзе па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаваўніцтва». З 1974 года працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце на будаўнічым факультэце прафесарам кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый, у 1986—1988 — загадчыкам кафедры асноў і фундаментаў, 1988—2009 — кафедры асноў, фундаментаў, інжынернай геалогіі і геадэзіі, 1993—1995 — дэкан факультэта, 1995—2002 — першы прарэктар, 2002—2018 — рэктар універсітэта.

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя асновы працы фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных інжынерна-геалагічных умовах.

Remove ads

Узнагароды

Мае званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads