Пётр Сямёнавіч Пішчымука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка (4 лютага 1879, Лубны, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1965) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар хімічных навук (1939), прафесар (1917).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (1904), Брэслаўскі ўніверсітэт (1914). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 — у Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытутах, у 1928—1933 — загадчык аддзела Інстытута лясной гаспадаркі ў Харкаве, у 1943—1950 і 1957—1963 — загадчык кафедры Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута.
Навуковы ўклад
Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца як прамежкавыя прадукты спірты і складаныя эфіры. Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
Асноўныя працы
- Материалы к вопросу об анализе живицы // Лесохимическая промышленность. — 1934. — № 8(20) (разам з Л. І. Каркузакі)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads